September 30th, 2008

Droid 5.5

Пачалося

Бабры затапілі вёску ў Астравецкім раёне

Аліна Кашкевіч, Гродна, Еўрапейскае радыё для Беларусі
На рэчцы ў вёсцы Тартак на Астравеччыне бабры збудавалі дамбу. Яны перакрылі дзве трубы дыяметрам паўтары метры кожная. У выніку, узровень вады ў рачулцы глыбінёй два метры падняўся ўдвая.

Калі падтапіла хату і тры гаспадарчыя пабудовы, жыхары звярнуліся ў МНС. Брыгада працаўнікоў будаўнічай арганізацыі і група вадалазаў Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працавала ў халоднай вадзе шэсць гадзін. Калі б яны не прачысцілі трубы, вада працягвала б затапліваць вёску.

Бобры затопили деревню в Островецком районе

Алина Кашкевич, Гродно, Европейское радио для Беларуси
На речке в деревне Тартак на Островеччине бобры соорудили дамбу. Они перекрыли две трубы диаметром полтора метра каждая. В итоге, уровень воды в речушке глубиной два метра поднялся вдвое.

Когда подтопило дом и три хозяйственных постройки, жильцы обратились в МЧС. Бригада работников строительной организации и группа водолазов Сморгонского районного отдела по чрезвычайным ситуациям работала в холодной воде шесть часов. Если бы они не прочистили трубы, вода продолжала бы затапливать деревню.